Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з ахвярамі ў выніку выбуху на металургічным заводзе ў Ізміры.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку выбуху на металургічным заводзе "Хабаш" у Ізміры", - гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў ім душэўных сіл і стойкасці, а ўсім пацярпелым - хутчэйшага і поўнага выздараўлення.