Спачуванне народу Польшчы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні народу Польшчы ў сувязі з ахвярамі ў выніку тэракта ў Кракаве.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб тэрарыстычным акце ў Кракаве 7 лістапада, ахвярамі якога сталі як грамадзяне Польшчы, так і шэрага іншых краін. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама шчырыя словы спачування ўсяму польскаму народу", - гаворыцца ў тэксце спачування.