Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 6
- 1:20
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады.
У Санкт-Пецярбургу пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Адно з галоўных пытанняў парадку дня - зацвярджэнне праекта дакумента аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады і абмеркаванне перспектыў далейшага развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах. Бакі падвядуць вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў асноўных напрамкаў на 2021-2023 гады і 28 саюзных праграм.
На парадку дня пасяджэння таксама пытанні, якія датычацца праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця, рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі, мадэрнізацыі і развіцця чыгуначнай інфраструктуры, развіцця сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць двухбаковыя перагаворы, у час якіх разгледзяць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, абмяркуюць міжнародную тэматыку.