Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 1
- 0:54
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 мая знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі.
Кіраўнік дзяржавы 24 мая ў Маскве прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні II Еўразійскага эканамічнага форуму. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва.
Еўразійскі эканамічны форум па традыцыі ўжо прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 25 мая. Гэта пасяджэнне стане юбілейным - трыццатым.
Лідары краін ЕАЭС разгледзяць ход выканання рашэнняў па стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, падвядуць вынікі міжнароднай дзейнасці саюза. У парадку дня таксама пытанні, якія датычацца фінансавання сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці, лібералізацыі па асобных сектарах паслуг, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС, рэгламенту работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, і шэраг іншых.
На палях мерапрыемстваў Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэнецца са сваімі замежнымі калегамі, абмяркуе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.