Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Людміле Лаўрыновіч
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч з юбілеем.
"Дзякуючы яркаму таленту, выканальніцкаму майстэрству і адданасці выбранай справе Вы ўнеслі значны ўклад у айчынную культуру і захаванне яе лепшых традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што спектаклі з удзелам народнай артысткі ўпрыгожваюць рэпертуар Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, прывабліваюць глыбінёй і пакідаюць незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх гледачоў.
"Упэўнены, Ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю нацыянальнай тэатральнай школы, заставацца сапраўдным прыкладам для новага пакалення артыстаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Людміле Лаўрыновіч моцнага здароўя, душэўнай цеплыні і дабрабыту.