Віншаванне Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Шматвяковая гісторыя і багатыя традыцыі Камбоджы з'яўляюцца непарушнай асновай суверэнітэту і самабытнасці дзяржавы, залогам яе развіцця і павышэння дастатку народа каралеўства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дружалюбныя беларуска-камбаджыйскія адносіны, пабудаваныя на агульным імкненні да міру, бяспекі і стабільнасці, будуць і ў далейшым умацоўвацца праз шчыры дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

    "Перакананы, мы маем усе магчымасці для рэалізацыі значнага патэнцыялу ў партнёрстве паміж Беларуссю і Камбоджай", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарадому Сіхамоні выдатнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а жыхарам краіны - шчасця і працвітання.