Наведванне вытворчага комплексу TEXNOPARK у Ташкенце

  • 6
  • 2:35

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў пасля двухбаковых перагавораў азнаёміліся з магчымасцямі вытворчага комплексу TEXNOPARK у Ташкенце.

ТАА TEXNOPARK было створана ў 2019 годзе. Гэта група вытворчасцей, арыентаваных на выпуск імпартазамяшчальнай прамысловай і электратэхнічнай прадукцыі, бытавой тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў.

Тут, у прыватнасці, вырабляюць халадзільнікі і пральныя машыны, прамысловыя кандыцыянеры і сістэмы ахаладжэння, ліфты і эскалатары, вадзяныя помпы і помпавыя станцыі, панэльныя радыятары, металаканструкцыі, прамысловыя вадагрэйныя катлы, сонечныя калектары і воданагравальнікі.

У ліку галоўных партнёраў комплексу TEXNOPARK - італьянскія кампаніі Pietro Fiorentini і Ferroli, Samsung Electronics.

Аб’ядноўваючы 16 вытворчасцей і лагістычны цэнтр, TEXNOPARK з’яўляецца адным з самых інавацыйных, высокатэхналагічных вытворчых комплексаў у Цэнтральнай Азіі.