Падпісаны Указ аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 78 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта".
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага развіцця ў Беларусі рынку тэлекамунікацыйных паслуг.
Згодна з Указам турэцкі тэлекамунікацыйны холдынг "Турксел Ілетышым Хізметлеры А.Ш." у 2022-2032 гадах рэалізуе інвестыцыйны праект "Развіццё, мадэрнізацыя і аснашчэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі, гандлёвай сеткі, абсталявання, інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская сетка тэлекамунікацыі".