Падпісаны Указ аб павышэнні працоўных пенсій
Павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 5% адбудзецца з 1 верасня. Гэта прадугледжана Указам № 288, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 жніўня.
Фінансаванне расходаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій законам "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год".