Падпісаны Указ аб удасканаленні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў Указ № 343, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва.

    З улікам існуючай практыкі Указам прадугледжана надзяленне Урада паўнамоцтвамі на зацвярджэнне пераліку паслуг, што ўключаюцца ў кошт пуцёўкі, аптымізацыя перыядычнасці прадастаўлення пуцёвак з бюджэтным фінансаваннем і ўдасканаленне парадку накіравання бацькоў на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з дзецьмі.

    Прадугледжаны таксама адзіныя падыходы і парадак санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ваеннаслужачых (супрацоўнікаў) і пенсіянераў органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.