Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб прымяненні спецыяльных мер"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў Указ № 128 "Аб прымяненні спецыяльных мер".
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.
Указам прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз у краіну асобных катэгорый тавараў, а таксама на імпарт работ (паслуг), што выконваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў, прыняўшых спецыяльныя меры (санкцыі) адносна беларускіх юрыдычных або фізічных асоб.
Канкрэтны пералік тавараў, работ (паслуг) і пры неабходнасці замежных юрыдычных і фізічных асоб будзе ўстаноўлены Саветам Міністраў.