Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2022 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 снежня падпісаў Указ № 481 "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2022 год".
Дакумент выдадзены ў мэтах забеспячэння стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян і вызначае важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2022 год.
У прыватнасці, рост валавога ўнутранага прадукту запланаваны ў памеры 102,9% да ўзроўню бягучага года, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 102%, інвестыцый у асноўны капітал - 103,3%. Чакаецца, што экспарт тавараў і паслуг вырасце на 6,3% да ўзроўню 2021 года.
Нацыянальнаму банку сумесна з Саветам Міністраў даручана прыняць неабходныя меры па абмежаванні ў 2022 годзе інфляцыі на ўзроўні 6%.
Урад у двухмесячны тэрмін зацвердзіць мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год, які забяспечвае поўную мабілізацыю рэсурсаў эканомікі для дасягнення пастаўленых VI Усебеларускім народным сходам мэт. Пры гэтым павінны быць захаваны ўсе параметры, якія забяспечваюць макраэканамічную збалансаванасць.
-
Спампаваць 481uk.pdf126 Кб