Аб гандлі маркіраванымі ювелірнымі вырабамі
Указ № 393 ад 29 кастрычніка 2026 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў Указ № 393 "Аб гандлі маркіраванымі ювелірнымі вырабамі".
Дакумент прадугледжвае надзяленне беларускіх суб'ектаў гаспадарання, якія працуюць на ювелірным рынку, правам ажыццяўляць дыстанцыйны гандаль айчыннымі ювелірнымі вырабамі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт пры ўмове іх маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі.
Указ дасць магчымасць вытворцам ювелірных вырабаў нарошчваць прысутнасць на ўнутраным рынку і павысіць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі за кошт прыцягнення больш шырокага кола спажыўцоў.