Аб узнагароджанні
Указ № 362 ад 10 кастрычніка 2022 г.
Старшыня Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Радзік Батыршын узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ № 362 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік тэлерадыёкампаніі ўдастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую работу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці.
-
Спампаваць 362uk.pdf49 Кб