Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурса "Адзіны рэестр экспедытараў"

Указ № 357 ад 13 кастрычніка 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў Указ № 357, накіраваны на ўпарадкаванне і рэгуляванне нацыянальнага рынку экспедытарскіх паслуг.

Дакумент прадпісвае да 1 красавіка 2027 года стварыць дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Адзіны рэестр экспедытараў". Яго ўладальнікам і аператарам вызначана Транспартная інспекцыя.

Указам замацаваны патрабаванні да экспедытараў, прадугледжаны механізмы ўключэння звестак аб іх у рэестр, а таксама прыпынення знаходжання гэтых даных у рэестры і выключэння з яго за парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў. Уключэнне звестак у рэестр і ўнясенне змяненняў будзе ажыццяўляцца на платнай аснове (дзесяць і адна базавая велічыня адпаведна).

З 1 верасня 2027 года знаходжанне ў гэтым рэестры будзе з'яўляцца неабходнай умовай для дзейнасці на рынку транспартна-экспедыцыйных паслуг.