Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 311 ад 10 верасня 2026 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў Указ, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Мальдыўскай Рэспублікай аб узаемнай адмене віз.
Пагадненнем замацоўваецца магчымасць для грамадзян бакоў уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 дзён з даты ўезду (да 90 дзён на працягу каляндарнага года).
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.
Спампаваць 311uk.pdf
655 Кб