Аб узнагароджанні
Дзяржаўных узнагарод за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненні ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю ўдастоены 47 пракурорскіх работнікаў. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці Аляксандр Драздоў.
Заслугі шэрага пракурорскіх работнікаў адзначаны медалямі за "За бездакорную службу" І, ІІ і ІІІ ступеней.
У ліку ўзнагароджаных медалём за "За бездакорную службу" І ступені - галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Генеральнай пракуратуры Фёдар Ефіменка, начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч.