Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 157 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, праваахоўнага блока, аб'ектаў гандлю, устаноў адукацыі і аховы здароўя, культуры, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - палявод ААТ "Радастаўскі" Драгічынскага раёна Ірына Федас, галоўны бухгалтар ЗАТ "РДФпластык-індастрыз" Лаліта Філіпава, правізар-рэцэптар Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП "Фармацыя" Наталля Лазарчук, лабарант аддзела тэхнічнага кантролю ААТ "Гродна Азот" Алія Ганчарова, урач станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Шастак, повар сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Хоцімск Таццяна Сілічэнка.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
-
Спампаваць 157uk.pdf420 Кб