Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах

Указ № 136 ад 22 красавіка 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 136 "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах", якім удасканальваецца прававое кіраванне гэтай сферай.

Згодна з дакументам, дапаўняецца пералік звестак, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Пры іх адсутнасці транспартная дзейнасць прызнаецца незаконнай.

Прадугледжваюцца новыя падставы для прыпынення работы аўтамабільных перавозчыкаў: непрадастаўленне падатковай дэкларацыі, наяўнасць завінавачанасці па выплаце падаткаў, прадастаўленне ў падатковыя органы недакладных звестак і іншае. Гэтыя меры накіраваны на спыненне дзейнасці арганізацый-аднадзёнак.

Указам уводзіцца забарона на выкарыстанне транспартных сродкаў аўтаперавозчыка, выключанага з рэестра за парушэнні, усімі іншымі перавозчыкамі. Паўторнае ўключэнне ў яго магчыма пасля заканчэння трох месяцаў.

Акрамя таго, пашыраецца пералік перавозак, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Указа ад 25 студзеня 2024 года № 32 "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў".

Рэалізацыя Указа № 136 дасць магчымасць павысіць бяспеку і сфарміраваць празрыстае падатковае асяроддзе ў сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.