Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня.
За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі падзякі ўдастоены пяць педагогаў: загадчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дзмітрый Герасімёнак, старшы выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і тэхнічнага забеспячэння вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Уладзіслаў Журко, загадчык кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Навасельцаў, дэкан медыка-дыягнастычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ірына Назаранка, загадчык кафедры тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Дзмітрый Рыклін.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама групе студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. У ліку 14 чалавек, удастоеных узнагароды, - курсант чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Вежнавец, студэнтка чацвёртага курса факультэта інфармацыйнай бяспекі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Настасся Казека, студэнт чацвёртага курса факультэта эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ілья Клімянкоў і студэнтка пятага курса фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Ганна Яфрэмава.
-
Спампаваць 96rp.pdf182 Кб