Аб стварэнні вакцыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць інфекцыі, выкліканай каранавірусам.
Дакументам прадугледжана выкананне ў 2021-2023 гадах Міністэрствам аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміяй навук комплексу мерапрыемстваў па стварэнні адпаведнай вакцыны. У прыватнасці, вызначаны арганізацыі - выканаўцы работ па яе стварэнні, асноўныя этапы і крыніцы фінансавання гэтых работ, тэрміны правядзення даклінічных і клінічных выпрабаванняў.
Навуковыя арганізацыі Міністэрства аховы здароўя і НАН, згодна з распараджэннем, будуць аснашчаны абсталяваннем і камплектуючымі вырабамі, неабходнымі для стварэння вакцыны. Прадугледжана таксама рэканструкцыя цэнтра эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН.
-
Спампаваць 60rp.pdf277 Кб