Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта Беларусі ўдастоены сямёра работнікаў пракуратуры. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
На падставе Указа за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістыя заслугі ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Валерый Куліковіч. Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Дар'я Жук, намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінска па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Людміла Іваненка і пракурор аддзела дзяржаўнага абвінавачання ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Аляксандр Кароль.
У адпаведнасці з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена старшаму пракурору ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Анатолю Гадуну, намесніку начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўлу Елісееву і намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Міхаілу Шастапалаву.
-
Спампаваць 252rp.pdf63 Кб