Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Рэспублікі
Паважаныя суайчыннікі!
Трэцяга ліпеня ўрачыста адзначаецца галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Беларусі, Дзень Рэспублікі.
Гэта сапраўды лёсавызначальная дата ў гісторыі Беларусі!
Калі б наш народ не праявіў магутную энергію супраціўлення, не паўстаў на абарону Радзімы ў Вялікай Айчыннай, не вызваліў разам з братнімі народамі Савецкага Саюза нашу зямлю, мы б ніколі не набылі сваю незалежнасць.
Свабода — падмурак незалежнасці — далася нам дарагой цаной. Таму ніколі не згасне слава нашых герояў: партызан, падпольшчыкаў, салдат і афіцэраў.
Іх, стваральнікаў вялікай перамогі ў свяшчэннай вайне за свабоду і роўнасць, становіцца з кожным годам усё меней і меней. І час яшчэ болей павялічвае цану іх гістарычнага подзвігу.
Нашаму народу прыйшлося мець справу з мацнейшай арміяй свету. Ніколі да гэтага часу не стваралася падобнай машыны агрэсіі.
Галоўны ўдар гітлераўцаў праходзіў праз Беларусь. Яны былі ўпэўнены ў хуткім разгроме Чырвонай арміі і завяршэнні вайны ў кароткія тэрміны.
Не атрымалася ў іх хуткай перамогі. Планы маланкавай вайны былі сорваны ў Беларусі. Больш трыццаці дзён супраціўленне вялі абаронцы Брэсцкай крэпасці. Магілёў трымаўся даўжэй, чым некаторыя еўрапейскія краіны. Мужна змагаліся з ворагам ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
Гэта не была звычайная вайна толькі ўзброеных сіл двух бакоў. Яна стала ўсенароднай — Айчыннай — вайной супраць пагрозы фашысцкага зняволення і фізічнага вынішчэння нашых народаў.
У гісторыі не было такога масавага партызанскага руху падобнага таму, які разгарнуўся ў Беларусі супраць нямецкіх захопнікаў.
Па сведчанню саміх акупантаў, яны не змаглі рэалізаваць свой план поўнага захопу Беларусі менавіта па прычыне масавага партызанскага руху.
Падчас фашысцкай акупацыі 60 працэнтаў нашай тэрыторыі кантралявалася партызанскімі атрадамі. Дзякуючы партызанскаму руху беларускі народ захаваўся ў якасці самастойнага этнасу. Калі б не было ўсенароднага супраціўлення ворагу, наш народ быў бы фізічна знішчаны, як гэта прадпісавалася ў фашысцкіх планах па ”асваенні ўсходніх зямель“.
Ворагу не ўдалося стварыць у нашай краіне ”пятую калону“. Наш народ не паддаўся фашысцкай агітацыі. На долю здраднікаў дасталіся не яго падтрымка і павага, а справядлівы гнеў, пагарда і пакаранне.
Дарагiя нашы ветэраны, вы можаце быць упэўненымі: ніхто не забыты і нішто не забыта на Беларусі! Вашаму подзвігу жыць у вяках!
Сёння мы застаёмся вернымі гістарычнай праўдзе. Мы не дапусцім таго, каб найвялікшы подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны замоўчвалі, або фальсіфікавалі.
Якое ж агіднае пачуццё выклікаюць сучасныя фальсіфікацыі гісторыі! Частка літаратараў намагаецца апраўдаць і абяліць злачынствы акупантаў і іх прыслужнікаў, дыскрэдытаваць партызанскі рух. Яны бессаромна скажаюць справядлівы вызваленчы характар Вялікай Айчыннай вайны. Называюць яе ”грамадзянскай“.
Фальсіфікатары гісторыі ставяць знак роўнасці паміж фашысцкімі агрэсарамі і савецкімі воінамі–вызваліцелямі. Паміж кучкай здраднікаў і мільёнамі жыхароў Беларусі, якія змагаліся з ворагам на франтах у радах Савецкай Арміі, у партызанскіх атрадах і падполлі.
Гэта выклікае законнае абурэнне ў сведкаў тых падзей — у нашых ветэранаў вайны. Яны бачылі разбурэнні, перажылі трагічныя гады.
Нямецка–фашысцкія захопнікі нанеслі рэспубліцы вялізны ўрон: спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак. Сярод іх было 628 ”Хатыняў“ — населеных пунктаў, знішчаных з людзьмі, якія там жылі.
Спалены, разбураны, разрабаваны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы, калгасы і саўгасы, установы навукі і культуры, бальніцы.
Рэспубліка ператварылася ў руіны, панесла каласальныя страты людзей — загінуў амаль кожны трэці жыхар Беларусі. Такіх ахвяр не зведала ні адна еўрапейская краіна.
Мы абаранілі сваю дзяржаву, свабоду, сваю будучыню.
Уклад беларускага народа ў барацьбу з фашызмам прызнаны сусветнай супольнасцю. Беларусь па праву стала адным з заснавальнікаў і членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Дзякуючы самаадданым намаганням нашага народа і рознабаковай дапамогі ўсёй вялікай краіны, даваенны патэнцыял быў адноўлены ўжо ў 1949 годзе. Беларусь паднялася з руін, набыла новае аблічча — стала адной з найбольш развітых саюзных рэспублік.
З добрым навукова–вытворчым патэнцыялам, высокай культурай і сацыяльнымі гарантыямі для працаўнікоў.
Сёння дзяржаўная палітыка накіравана на дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне годнага жыцця кожнаму яе грамадзяніну. Мы адбыліся як дзяржава найперш таму, што змаглі, з аднога боку, захаваць наш эканамічны патэнцыял, а з другога — забяспечыць умовы для развіцця нашай эканомікі ў новых эканамічных умовах.
У Беларусі выпрацавана мадэль сацыяльна–эканамічнага развіцця, якая базіруецца не на масавай прыватызацыі і разбурэнні існуючага вытворчага патэнцыялу, а на эвалюцыйным, паступовым стварэнні эфектыўнай сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
У беларускiм укладзе сацыяльна–эканамiчнага жыцця няма месца для алігархаў і жулікаў. Галоўнае для нас — сацыяльная справядлівасць, стварэнне ўмоў для развіцця кожнага чалавека, усіх слаёў нашага грамадства.
Сёння мы маем пэўныя дасягненні ў экномічнай сферы. Па ўзроўню прамысловай вытворчасці Беларусь першай сярод краін СНД перавысіла паказчыкі 1990 года. Па ўзроўню даходаў насельніцтва стабільна знаходзіцца ў лідзіруючай тройцы краін СНД. Паспяхова выконваецца праграма жыллёвага будаўніцтва. Знешная запазычанасць рэспублікі з'яўляецца самай нізкай сярод краін СНД і Усходняй Еўропы як у абсалютным, так і ў адносным выражэнні.
Колькасць грамадзян, якія прыязджаюць да нас на пастаяннае месца пражывання з краін СНД і Прыбалтыкі, значна перавышае колькасць грамадзян, выязджаючых туды ад нас. Гэта сведчыць аб нашай прывабнасці — эканамічным становішчы, сацыяльнай стабільнасці, адсутнасці рэлігійных і ваенных канфліктаў.
Наша Беларусь прыцягвае людзей чысцiнёй не толькi вулiц, але i чалавечых адносiнаў — добразычлiвасцю i спагадай, людскасцю i адкрытасцю.
Асаблівую значнасць у гэты складаны час набывае сацыяльная абарона незабяспечаных слаёў насельніцтва: пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей. Дзяржава прымае самыя сур'ёзныя меры па іх падтрымцы.
Госці, якія прыязджаюць у нашу краіну, заўсёды адзначаюць клапатлівае і ўважлівае стаўленне дзяржавы да людзей старэйшага пакалення.
Прыярытэтам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі краіны з'яўляецца сацыяльная абарона сям'і, паляпшэнне яе становішча ў грамадстве, ахова мацярынства і дзяцінства.
Якія б цяжкасці не існавалі, дзеці — гэта галоўная каштоўнасць краіны. З імі мы звязваем нашу будучыню. Таму адрасную сацыяльную дапамогу дзяржава заўсёды будзе аказваць шматдзетным і няпоўным сем'ям, іншым малазабяспечаным грамадзянам.
Важным напрамкам у сацыяльнай палітыцы дзяржавы было і застаецца здароўе нацыі. Здаровы лад жыцця – гэта аснова дынамічнага развіцця краіны.
У грамадстве не можа быць стабільнасці без выразных ідэалагічных арыенціраў. Ідэалогія нашай дзяржавы — гэта не ідэалогія якой–небудзь адной партыі. Гэта ідэалогія развiцця i росквiту нашай краiны, нашага народа. Яна абапіраецца на нашы гістарычныя традыцыі і міжнародны вопыт, успрымаючы ўсё лепшае з савецкіх часоў і новыя набыткі сучаснасці.
У яе аснове — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта — кансалідацыя ўсіх здаровых сіл грамадства на рашэнні задач па ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці і павышэнню дабрабыту людзей.
Паважаныя суайчыннікі!
Мы, мірныя людзі, хочам вырошчваць хлеб, развіваць індустрыю, спакойна і шчасліва жыць. Але калі ўзнікне неабходнасць, павінны быць здольны адстаяць нашу свабоду і незалежнасць.
Сёння мы адкрыты да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Захаду. Але гэта павінны быць адносіны раўнапраўных партнёраў, пры якіх недапушчальны дыктат і запалохванне. Народ, які стагоддзямі змагаўся за сваю незалежнасць, запалохаць навогул немагчыма.
Як падказвае народная мудрасць — мы трымаем порах сухім. Робім усё неабходнае, каб захоўваць бяспеку нашай краіны.
Нам даводзіцца ўлічваць тое, што войскі НАТА стаяць ля нашых граніц. Ваенныя базы ЗША размяшчаюцца ў Польшчы. Пастаянна (двойчы у год) у Літве праводзяцца ваенныя манёўры. На жаль, гэта рэальнасць новага падзелу свету.
Міжнародная абстаноўка, якая склалася сёння, яшчэ раз пераконвае нас у правільнасці курса на інтэграцыю з братняю Расіяй.
Але хачу падкрэсліць: інтэграцыя — гэта двухбаковы працэсс, а не паглынанне адной дзяржавай другой. Аб страце суверэнітэту не можа быць і гаворкі. Аб'яднанне толькі на справядлівай раўнапраўнай аснове!
Зразумела, шлях, па якім рухаюцца насустрач адзін да другога Беларусь і Расія, не ўсыпаны ружамі. Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы праходзіць не проста, патрабуе ад абодвух бакоў цярпення, узважанасці і ўзаемнай павагі.
Разам з тым хачу заверыць усіх прыхільнікаў саюза з Расіяй, а такіх у нас большасць, што ніякія цяжкасці не спыняць паступальнага руху наперад. Нашай мэтай было і застаецца стварэнне жыццяздольнага, моцнага саюза дзяржаў. Менавіта ён стане гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці краін–удзельніц, пераадолення эканамічнага і дэмаграфічнага крызісаў — гэтых трагічных вынікаў развалу адзінай магутнай дзяржавы.
Незалежнасць мае адну, але вельмі важную асаблівасць: яе пастаянна, штодзённа трэба ўмацоўваць. Гэта не эмблема, не знак, а працэс, які гарантуецца Канстытуцыяй, законамі, моцнай арміяй, эфектыўнай эканомікай.
Наша дзяржава яшчэ вельмі маладая. У гэтым ёсць свае плюсы і свае мінусы. Ёсць перспектыва ўдасканалення. У нашага народа для гэтага маецца воля і жаданне.
Мы праводзім і будзем праводзіць палітыку, абапіраючыся на свае інтарэсы. Беларусь выбрала сваю мадэль развіцця і сацыяльных пераўтварэнняў. Настойліва і паспяхова яе ажыццяўляе.
Свае праблемы мы павінны вырашаць самі, без чыіхсьці пануканняў ці пагроз.
Цярпенне і праца ўсё перамелюць. А ўпартасці, вытрымкі і трываласці нашым людзям не пазычаць. Мы з гонарам выходзілі з самых трагічных выпрабаванняў гісторыі і маем усе падставы з надзеяй і ўпэўненасцю глядзець у будучае.
Нашы продкі далі нам запавет — мацаваць сваю дзяржаву.
Выканаць іх запавет — наш святы абавязак.
Моцную і квятнеючую Беларусь мы ствараем паўсядзённай працай, творчым натхненнем і самаадданым служэннем народу.
Віншую вас, дарагія суайчыннікі, з надыходзячым святам — Днём Незалежнасці!
Поспехаў вам у жыцці, дабрабыту і здароўя.
Дзякуй за ўвагу.