Рабочы візіт у Расію
- 4
- 1:18
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня прыбыў з рабочым візітам у Расію. Кіраўнік дзяржавы наведвае Іркуцкую вобласць.
Самалёт беларускага лідара прыляцеў у Расію з міжнароднага аэрапорта "Чынгісхан" ва Улан-Батары. У Манголіі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам, у час якога адбыліся афіцыйныя перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складах. Дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўках на мангольскі рынак харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумеснай рабоце па лініі АПК.
Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.
Пасля прыбыцця ў расійскі рэгіён Кіраўніка беларускай дзяржавы ля трапа самалёта сустракалі паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе Анатоль Серышаў, губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой і іншыя афіцыйныя асобы.