Наведванне Іркуцкага авіяцыйнага завода

  • 9
  • 3:12

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод (ІАЗ).

На заводзе Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з этапамі вытворчасці ваеннай авіяцыйнай тэхнікі (тут, дарэчы, робяць самалёты і для беларускіх Ваенна-паветраных сіл), зборкі пасажырскага лайнера МС-21. Кіраўніцтва прадпрыемства падрабязна праінфармавала Прэзідэнта Беларусі аб выпускаемай прадукцыі і перспектыўных распрацоўках.

Іркуцкі авіяцыйны завод нацэлены на пашырэнне вытворчай кааперацыі з авіяцыйнымі прадпрыемствамі Беларусі. Таму тэма рэалізацыі сумесных праектаў, напрыклад у станкабудаванні і мікраэлектроніцы, стала асноўнай у час візіту Кіраўніка дзяржавы.

"Яны хочуць на базе Беларусі гэта рабіць - трэба брацца і рабіць", - падтрымаў Аляксандр Лукашэнка развіццё кааперацыйных сувязей.

Перш за ўсё размова ідзе аб распрацоўцы пасажырскіх і транспартных тэхналогій. Беларусы ўжо дапамагаюць расійскім партнёрам, пастаўляючы камплектуючыя, рамантуючы і мадэрнізуючы авіяцыйную тэхніку, але перспектывы значна шырэй. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў кіраўніцтву прадпрыемства вызначыць новыя нішы і, не адкладаючы на потым, пачынаць работу.

"Мне трэба найноўшыя тэхналогіі, г.зн. мы хочам быць уманціраваны ў вашы працэсы па высокіх тэхналогіях. І гэта павінна быць наша агульнае - Беларусь і Расія не павінны дзяліць. Як мы часта гаворым, тавар Саюзнай дзяржавы. Давайце ўраўнуем у правах беларускія і расійскія тавары, каб не было ніякіх праблем. І тады знікнуць размовы, хто каго паглынае і аб'ядноўвае. Эканоміка ўсё паглыне", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

На заводзе Аляксандру Лукашэнку падарылі мадэль знішчальніка Су-30.

"Мой любімы самалёт", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Самае галоўнае - высокаманеўраны", - адзначыў гендырэктар Іркуцкага авіязавода Аляксандр Вепраў.

Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і нарошчвання тэмпаў вытворчасці. У сувязі з гэтым развіццё супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Беларусі набывае важнейшае значэнне.