Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся са славутасцямі возера Байкал
- 8
- 0:45
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня ў час візіту ў Іркуцкую вобласць Расіі азнаёміўся з хараством возера Байкал.
Разам з губернатарам Іркуцкай вобласці Ігарам Кобзевым і паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе Анатолем Серышавым Кіраўнік дзяржавы зрабіў прагулку на караблі ўздоўж Кругабайкальскай чыгункі.
Аляксандр Лукашэнка не раз гаварыў аб сваім жаданні наведаць унікальныя прыродныя мясціны Расіі, сярод іх і возера Байкал. Раней ён падкрэсліваў, што за гады свайго прэзідэнцтва аб'ехаў увесь свет і можа сцвярджаць, што Расія - унікальнае месца.