Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу на палях саміту ЕАЭС у Астане.
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі прадаўжалася амаль паўтары гадзіны.
Раней Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Астане прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскім эканамічным форуме.
У сваім выступленні на саміце ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка заклікаў не забываць пра першапачатковыя амбіцыйныя мэты ў ЕАЭС і асобна спыніўся на некалькіх аспектах работы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Напярэдадні саміту адбыўся Еўразійскі эканамічны форум, галоўная тэма якога - "ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект". Аляксандр Лукашэнка дэталёва выклаў беларускі падыход да выкарыстання штучнага інтэлекту, прывёў канкрэтныя прыклады ўкаранення ШІ ў рэальны сектар эканомікі і выказаўся аб неабходнасці больш цеснай кааперацыі ў гэтай сферы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.


