Нарада па пытаннях ваеннай бяспекі
- 7
- 3:45
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня сабраў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, Міністр абароны Віктар Хрэнін, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Павел Муравейка і намеснік начальніка Генштаба Уладзімір Купрыянюк.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Беларусь даўно знаходзіцца ў цэнтры геастратэгічных інтарэсаў планеты. "Гэта адна з прычын у тым ліку нарастання напружанасці ля нашых граніц. Плюс да таго (мы таксама гэта даўно бачым), за межамі нашай краіны, з ліку асабліва нашых збеглых, якія пакінулі Беларусь, фарміруюцца розныя харугвы і, як яны гучна называюць, палкі, цэлыя карпусы для таго, каб уварвацца ў пэўны перыяд часу ў Беларусь і ўзяць уладу, павярнуць краіну назад. Мы таксама гэта бачылі і ведаем. Ведаючы гэта, мы заўсёды да гэтага рыхтаваліся - да процідзеяння гэтым людзям. Асабліва па лініі спецслужбаў і па лініі Узброеных Сіл. І перш за ўсё арміі", - адзначыў Прэзідэнт.
"Як мне Міністр заўсёды дакладвае і Дзяржсакратар, Старшыня КДБ, мы гатовы, поўнасцю гатовы, каб процідзейнічаць любым пагрозам, якія існуюць супраць Беларусі. Я так разумею, для адбіцця верагоднай подласці (я не хачу сказаць нападзенняў, удараў) у адносінах да Беларусі ў нас ёсць усё", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Адной з тэм нарады стала абстаноўка на граніцы з Украінай.
"Пасля падзей з гэтымі беспілотнікамі мы ўзмацнілі кантроль на беларуска-ўкраінскай граніцы. Больш таго, мы вывелі туды часці нашай арміі. Якая цяпер абстаноўка на граніцы, ці ўсе падраздзяленні выведзены ў раён канцэнтрацыі войскаў на непрадбачаны выпадак? Матэрыялы я атрымаў, карта ў мяне адпаведная ёсць. Я прашу далажыць не толькі абстаноўку, але і развіццё сітуацыі, вашы прапановы, што будзем рабіць тут далей", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Гэта нарада - не спроба паглыбіцца ў разбор нейкіх сур'ёзных праблем арміі. Да гэтага мы яшчэ вернемся. На кантролі ўсе пытанні. Усе ведаюць, што трэба рабіць. Мы да гэтага вернемся крыху пазней. А вось гэта канкрэтнае пытанне - перш за ўсё звязанае з беларуска-ўкраінскай граніцай. Прайшоў пэўны час. Наколькі сур'ёзна тое, што адбываецца там з боку Украіны. Вось гэтыя пытанні", - дадаў беларускі лідар, акрэсліваючы кола пытаняў на нарадзе.
Як далажыў Міністр абароны Віктар Хрэнін, абстаноўка на паўднёвым аперацыйным напрамку застаецца напружанай. "Фарміраванні Узброеных сіл і пагранічнай службы Украіны прадаўжаюць удасканаленне сістэмы аховы граніцы і элементаў эшаланіраванай абароны. На ўсіх участках уздоўж дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь адзначаецца актыўная дзейнасць падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і Службы бяспекі Украіны", - заявіў кіраўнік Мінабароны.
Ён таксама далажыў, што з украінскага боку бесперапынна вядзецца разведка, для чаго актыўна выкарыстоўваюцца беспілотныя лятальныя апараты, у тым ліку са спробамі парушэння паветранай прасторы Беларусі. "Ва ўмовах прысутнасці ўкраінскіх узброеных фарміраванняў у прыгранічных раёнах захоўваецца высокая верагоднасць падрыхтоўкі і правядзення на нашай тэрыторыі ўзброеных правакацый, а таксама рэзанансных акцый, у тым ліку з задзейнічаннем беларускіх нацыяналістычных фарміраванняў", - сказаў Віктар Хрэнін.