Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена губернатару Сахалінскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыю Лімарэнку
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена губернатару Сахалінскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыю Лімарэнку. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка.
Валерый Лімарэнка ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі. У 2007-2018 гадах ён кіраваў Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніяй "Атамэнергапраект" і асабіста курыраваў работу па падрыхтоўцы да будаўніцтва першага энергаблока БелАЭС, удзельнічаў у распрацоўцы міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі і генеральнага кантракта на яе ўзвядзенне.