Андрэй Мацельскі назначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі

    Андрэй Мацельскі назначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі. Адпаведны Указ № 269 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 чэрвеня.

    Этым жа дакументам Андрэй Мацельскі вызвалены з пасады дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

    Раней Прэзідэнт падпісаў Указ № 96 аб рэарганізацыі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі шляхам зліцця і стварэння на іх базе адзінага цэнтра, падпарадкаванага Кіраўніку дзяржавы. Гэта рашэнне дало магчымасць аб'яднаць кадравы, навуковы і тэхналагічны патэнцыял раней дзеючых структур, выключыць дубліруючыя функцыі і павысіць эфектыўнасць дзейнасці па адпаведных напрамках прававой работы.