Адобраны папраўкі ў міжурадавае пагадненне Беларусі і Турцыі аб узаемнай адмене віз

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 376, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года.

    Згодна з праектам міжнароднага дагавора вадзіцелі і члены экіпажаў транспартных сродкаў - грамадзяне Беларусі і Турцыі, якія выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў, вызваляюцца ад візавых патрабаванняў пры ўездзе, выездзе, транзіце і часовым знаходжанні на тэрыторыі дзяржавы другога боку на працягу 90 дзён у любым з перыядаў у 180 дзён (цяпер - да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у год).

    На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.