Аб узнагароджанні
Суддзі Вярхоўнага Суда ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне судовай сістэмы, ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў 10 красавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Суддзі Вярхоўнага Суда Таццяна Праташчык, Валянціна Крывая, Ганна Сакалоўская, Ірына Тылец, Іна Цысік і Аляксей Цяцюхін узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", Пётр Лістраценка, Аляксей Рыбакоў і Андрэй Яфрэмаў - "За бездакорную службу" ІІІ ступені.
Званне заслужанага юрыста Беларусі прысвоена суддзі Вярхоўнага Суда Валянціне Кулік.
Суддзям гэтага суда Андрэю Алешчанку і Фёдару Чубкаўцу аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.
-
Спампаваць 96uk.pdf80 Кб