Аб узнагароджанні
Медаля "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 38 работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў 27 сакавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 23 чалавекі. У іх ліку генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы "Белводгас" Віктар Аскерка, трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Горацкая райаграпрамтэхніка" і прадпрыемства "АграАзяты" Жабінкаўскага раёна Уладзімір Афанасьеў і Васіль Платонаў, дырэктар ААТ "Мазыртэхсэрвіс" Аляксей Баранаў.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 15 работнікам АПК за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё галіны. Сярод удастоеных гэтай узнагароды - дырэктар Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін Уладзімір Бейня, начальнік аддзела па вытворчасці лёну Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Баброўскі, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Надзея Грыбанава, генеральны дырэктар ААТ "Мінскі малочны завод № 1" Тамара Чычыра, дырэктар ААТ "Шчучынскі рамонтны завод" Аляксандр Юралевіч.
-
Спампаваць 78uk.pdf184 Кб