Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лютага падпісаў Указ № 56 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і падатковай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Дзяржпагранкамітэта і Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - кантралёр 86-й пагранічнай групы вайсковай часці 2187 Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Вольга Буднік, фельчар выязной брыгады станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Брэста Алена Максімук, настаўнік сярэдняй школы № 2 Століна Таццяна Трапец, аператар машыннага даення ААТ "Усход-Чырына" Дубровенскага раёна Вольга Бугаева, машыніст цестамясільных машын Мазырскага хлебазавода Наталля Адасенка, вядучы юрысконсульт Гомельскага завода спецінструменту і тэхналагічнага абсталявання Настасся Панасенка, брыгадзір вытворчай брыгады сельскагаспадарчага прадпрыемства "Варанецкі" Вікторыя Пяцельчыц, інжынер па якасці дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 64 "Мінскаўтадар-Цэнтра" Марына Канапацкая, тэхнік па ўліку тылу вайсковай часці 64608 Узброеных Сіл Алеся Долава, эканаміст Пріорбанка Аксана Яшанкова, кандытар вытворчага ўчастка службы харчавання гасцініцы "Мінск" Наталля Кавалеўская, вядучы бухгалтар аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага аб'яднання Кастрычніцкага раёна Мінска Аксана Лазярко.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 206 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска.
-
Спампаваць 56uk.pdf764 Кб