Аб узнагароджанні
Дзяржаўных узнагарод удастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лютага.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў аварыйнай сітуацыі, звязанай з рызыкай для жыцця, выратаванне людзей у час пажару, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё банкаўскай сістэмы, прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, заслугі ў будаўніцтве, статыстыцы і юрыспрудэнцыі, выдатныя дасягненні ў адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.
Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Віталь Шастак. Лётчык-інструктар Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А.М.Кулагіна Дзяніс Шкарэнда ўдастоены ордэна "За асабістую мужнасць".
Першы намеснік дырэктара па закупках ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" Уладзімір Бараноўскі, трактарыст-машыніст гаспадаркі "АграНіва" Валерый Якубіч узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Медаль "За выратаванае жыццё" прысуджаны тэхніку - начальніку сховішча 1371-й інжынернай базы Узброеных Сіл Віталю Скарынку. Курсант авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Уладзіслаў Цвірко ўдастоены медаля "За адзнаку ў воінскай службе".
Заслугі вялікай групы работнікаў адзначаны медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку прафесар кафедры судовай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ Аляксандр Баркоў, газарэзчык загатоўча-зварачнай вытворчасці завода "Ударнік" Рыгор Гарадовіч, прасаўшчык цвёрдых сплаваў тэрмічнага цэха Мінскага завода шасцерань Святла Жылко, начальнік аддзела культуры Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сярэдняй школы № 2 Слоніма Вольга Прусевіч.
Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Максім Багатка, дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Раіса Сухарукава, прафесар кафедры кормавытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Браніслава Шалюта.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным дзеячам мастацтваў стаў дырэктар Магілёўскай гарадской капэлы Сяргей Лішчанка, заслужаным дзеячам культуры - член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева.
Званне заслужанага настаўніка прысвоена настаўніку геаграфіі гімназіі № 2 Віцебска Сяргею Крывенку. Загадчык аддзела Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганна Фінагенава ўдастоена звання заслужанага работніка адукацыі. Генеральны дырэктар прадпрыемства "Брэстжылбуд" Аляксандр Раманюк стаў заслужаным будаўніком, старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч - заслужаным эканамістам.
Яшчэ адным Указам кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Працоўнай Славы адкрытае акцыянернае таварыства "Малочны Свет". Прадпрыемства адзначана ўзнагародай за значныя дасягненні ў перапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці.
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама аб'явіў Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам розных сфер.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Падзякі Прэзідэнта ўдастоены старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга і першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч.
Прадстаўнікі Мінскай вобласці: начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Дышлевіч, трэнер-выкладчык па спорце дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 3 Маладзечна Ігар Фартунаў і ўрач-афтальмолаг аддзялення мікрахірургіі вока для дарослых Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Таццяна Чакан - заахвочаны Падзякай Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Падзяка за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю аб'яўлена работнікам пракуратуры: старшаму памочніку пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Уладзіміру Рабаву і намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах - начальніку аддзела дзяржаўнага абвінавачання Кірылу Чубкаўцу.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значныя дасягненні ў сферы атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў узнагароды ўдастоены галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Вольга Дубаневіч, за шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву - намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Тамара Лісіцкая.
Падзякай адзначаны таксама работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі - намеснік начальніка інспекцыі Міхаіл Губіч і начальнік Мінскай абласной інспекцыі Роберт Зубаіраў.
-
Спампаваць 34uk.pdf522 Кб