Аб узнагароджанні
Дзяржаўных узнагарод удастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лютага.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў аварыйнай сітуацыі, звязанай з рызыкай для жыцця, выратаванне людзей у час пажару, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё банкаўскай сістэмы, прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, заслугі ў будаўніцтве, статыстыцы і юрыспрудэнцыі, выдатныя дасягненні ў адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.
Яшчэ адным Указам Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Працоўнай Славы адкрытае акцыянернае таварыства "Малочны Свет". Прадпрыемства адзначана ўзнагародай за значныя дасягненні ў перапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці.
-
Спампаваць 33uk.pdf37 Кб