Аб жылых памяшканнях г.Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 382 "Аб жылых памяшканнях г.Мінска".
У адпаведнасці з дакументам Мінскаму гарвыканкаму прадастаўляецца права са згоды гарадскога Савета дэпутатаў прымаць рашэнні аб продажы грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску, жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі забудоўшчыкамі за кошт уласных сродкаў. Продаж такіх памяшканняў будзе ажыццяўляцца без правядзення аўкцыёнаў па іх фактычным кошце з абмежаваным прыбыткам у памеры не большым за 5%.
Таксама павялічваецца доля жылых памяшканняў камунальнага жыллёвага фонду Мінска, якія могуць быць прадастаўлены ў якасці арэнднага жылля ў першачарговым парадку грамадзянам з ліку суддзяў, пракурорскіх работнікаў, дзяржслужачых, маладых спецыялістаў, якія прыбылі па размеркаванні, работнікаў пры назначэнні на пасады ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта, навуковых работнікаў, работнікаў сфер аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб.
-
Спампаваць 382uk.pdf110 Кб