Грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын"

Грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын" (БСЖ) створана 14 снежня 1991 года. Яно аб’ядноўвае жаночыя арганізацыі па тэрытарыяльнай і прафесійнай прыкметах.
Дзейнасць БСЖ накіравана на садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям’і і дзяцей, забеспячэнне дастойнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
БСЖ прадстаўлены ў Нацыянальным савеце па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў, Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, Грамадскім савеце пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Гэта дае магчымасць арганізацыі актыўна ўдзельнічаць у заканатворчай дзейнасці, павышаць жаночы ўплыў у грамадстве, уносіць істотны ўклад у развіццё краіны.
У маі 2023 года Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб аднясенні ГА "БСЖ" да ліку суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах.
БСЖ вядзе актыўную дабрачынную і гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі, у тым ліку маючым патрэбу жанчынам, сем'ям, дзецям.