Адпачынак і турызм
Колькасць занятых у сферы турызму ў 2022 годзе склала 189,8 тыс. чалавек або 4,5% да спісачнай колькасці занятых па эканоміцы (у 2021 годзе - 192,1 тыс. чалавек або 4,5%).
Усё большую папулярнасць у рэспубліцы набывае ўнутраны турызм. У 2023 годзе 1,8 млн грамадзян Рэспублікі Беларусь арганізавана накіраваліся ў туры ў межах краіны (у 2022 годзе - 1,5 млн грамадзян Рэспублікі Беларусь).
У пераважнай большасці выпадкаў грамадзяне Беларусі арганізуюць свае турыстычныя паездкі самастойна, на долю падарожжаў, арганізаваных праз турыстычныя фірмы, прыпадае не больш як 10%.
Агульная колькасць унутраных турыстычных паездак грамадзян Беларусі, зробленых у межах рэспублікі, у 2023 годзе склала 19 841,2 тысяч паездак і ўзрасла ў параўнанні з 2022 годам на 15,6%.
Штогод на кожнага жыхара рэспублікі прыпадае ў сярэднім 2 падарожжы па Беларусі.
З кожным годам усё больш запатрабаваным і папулярным сярод замежных грамадзян становіцца медыцынскі турызм. Толькі за 2023 год медыцынскую дапамогу атрымалі 165 тыс. іншаземцаў са 147 краін.
У Беларусі захавана і атрымала далейшае развіццё рэсурсная база для экалагічнага турызму ‒ нацыянальныя паркі “Нарачанскі”, “Прыпяцкі”, “Браслаўскія азёры”, “Белавежская пушча”, Бярэзінскі біясферны запаведнік і іншыя. У краіне ёсць больш за 320 помнікаў прыроды і амаль 100 заказнікаў рэспубліканскага значэння, а таксама больш за 650 помнікаў прыроды і звыш 270 заказнікаў мясцовага значэння. Усяго ж у рэспубліцы амаль 1350 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.