Развіццё канкурэнцыі, антыманапольная дзейнасць
Дзяржаўная палітыка ў сферы развіцця канкурэнцыі накіравана на процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, забеспячэнне ўмоў для развіцця канкурэнцыі, стварэння і эфектыўнага функцыянавання таварных рынкаў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03 чэрвеня 2016 г. № 188 “Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю” створаны адзіны антыманапольны орган ‒ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з тэрытарыяльнымі органамі ў абласцях і г. Мінску, якія ўваходзяць у яго сістэму.
Антыманапольны орган ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
- кантроль за выкананнем антыманапольнага заканадаўства;
- выяўленне парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, прыняцце мер па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі, іншым парушэнням антыманапольнага заканадаўства;
- садзейнічанне развіццю канкурэнцыі.
За 2021 год у межах антыманапольнага заканадаўства разгледжана 365 зваротаў.
Па выніках антыманапольных расследаванняў у 2021 годзе складзена 49 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Па стане на 06.04.2022 у Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, уключаны 202 гаспадарчыя суб’екты на рэспубліканскім узроўні і 664 - на мясцовым узроўні.