У Беларусі аб'яўлены новы аб'ект Усебеларускай маладзёжнай будоўлі
Аб'ектам будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы "Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі" на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Адпаведны Указ № 257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 жніўня.
Згодна з Указам да работ на гэтых аб'ектах будуць прыцягнуты маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Гэты дакумент будзе садзейнічаць працоўнаму выхаванню моладзі, фарміраванню ў яе пачуцця прыналежнасці да гісторыі роднай краіны.