Сяргей Лагадзюк вызвалены з пасады намесніка начальніка Генштаба - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення

    Генерал-маёр Сяргей Лагадзюк вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Адпаведны Указ № 155 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 мая.

    Сяргей Лагадзюк звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.