Назначаны намеснікі Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў намеснікаў Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 красавіка.

    Намеснікамі Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз назначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Рашчупкін і палкоўнік Арцём Лапко, якому прысвоена спецыяльнае званне палкоўніка юстыцыі ў парадку пераатэстацыі.