Кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 чэрвеня.
Палкоўнік Павел Прасол назначаны начальнікам сувязі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі.
Генерал-маёр Вадзім Раманіў, які займаў да цяперашняга часу гэту пасаду, назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба УС па баявым кіраванні.


