Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 верасня.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне падатковай сістэмы, рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, развіццё лесагаспадарчай вытворчасці, транспартнай галіны, машынабудавання і сельскай гаспадаркі, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.
Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік медыцынскага атрада (спецыяльнага прызначэння) дзяржаўнай установы "432 ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Андрэй Гурыновіч, начальнік 14-га пагранічнага атрада пагранслужбы Павел Харчанка.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны слесар-электрамантажнік ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" Аляксандр Падабед.
Медаля "За выратаванае жыццё" ўдастоены міліцыянер-вадзіцель Лунінецкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Мікіта Дзедзін.
Сярод узнагароджаных медалём "За адзнаку ў воінскай службе" - намеснік начальніка аддзела ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Павел Лебедзеў, медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" - начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення Дзяржпагранкамітэта Сяргей Клімянкоў, медалём "За працоўныя заслугі" - дэкан улікова-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір Беразоўскі, медалём Францыска Скарыны - настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Валеўскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Тамара Сурага.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужанымі артыстамі сталі начальнік ваенна-аркестравай службы Узброеных Сіл - начальнік дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Ігар Хлебус, канцэртмайстар па класе вакалу трупы оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юлія Шчарбакова.
Званне заслужанага работніка адукацыі прысвоена загадчыку кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Людміле Нехарошавай.
Генеральны дырэктар ААТ "Планар" Сяргей Авакаў стаў заслужаным работнікам прамысловасці.
Заслужанымі работнікамі сельскай гаспадаркі сталі генеральны дырэктар Гродзенскага племпрадпрыемства Пётр Кашцялян, дырэктар КУВП "Манькавічы" Столінскага раёна Аляксей Мікуліч.
Дырэктару Аўтобуснага парка г.Баранавічы Уладзіміру Пучко прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка транспарту, першаму намесніку Старшыні Дзяржпагранкамітэта Ігару Буткевічу - заслужанага пагранічніка.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па біятлоне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" Антон Смольскі стаў заслужаным майстрам спорту.
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама аб'явіў Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, а таксама плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для галін эканомікі.