Даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі аб гатоўнасці рэгіёна да ўборачнай кампаніі.
На мінулых выхадных Прэзідэнт паглядзеў палі і пасевы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. У развіццё гэтых мерапрыемстваў 19 чэрвеня адбылася прынцыповая і падрабязная размова з губернатарам Брэсцкай вобласці, у ходзе якой Юрый Шулейка далажыў Кіраўніку дзяржавы аб гатоўнасці рэгіёна да ўборачнай кампаніі. Дарэчы, выбарачна гаспадаркі Брэсцкай вобласці пачалі ўжо ўборку азімага ячменю.