Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата УНС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Адпаведны Указ № 153 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 красавіка.
Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.
Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы сцяга - выява манумента Перамогі ў Мінску, ля падножжа якога размешчаны Вечны агонь. На сцягу - надпіс залацістага колеру "Усебеларускі народны сход". У ніжняй частцы нагруднага знака - лаўровая галінка з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая агібае сцяг.