Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў распараджэнне "Аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных".
Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы прэзідэнцкія стыпендыі назначаны 74 маладым вучоным, у тым ліку 8 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 35 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 31 маладому вучонаму без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.
У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, геалагічных, сацыяльных і гуманітарных навук. Стыпендыяты працуюць у рамках прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці па актуальных для развіцця названых галін тэмах.
Усе даследаванні і распрацоўкі носяць прыкладны характар. Атрыманыя вынікі маюць высокую навуковую значнасць, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці і вучэбным працэсе, садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.
Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку творчай ініцыятывы маладых вучоных, развіццё айчынных навуковых школ.