Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў Указ № 95, згодна з якім адноўлена дзеянне Указа ад 22 жніўня 2018 года № 345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі" (прыпынена ў красавіку 2020 года), які прадугледжвае рэгістрацыю гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя прэпараты, што прадаюцца ў Беларусі.
У адпаведнасці з прынятым Указам Урадам будзе вызначаны пералік лекавых прэпаратаў і скарэкціраваны механізм рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на іх. Гэты механізм асноўваецца на аналізе параўнання цэн прэпаратаў, якія маюць аднолькавае дзеючае рэчыва і прадстаўлены на міжнародным рынку (рэферэнтнае цэнаўтварэнне).
Такі падыход дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кантролю за фарміраваннем цэн на лякарствы айчыннай і замежнай вытворчасці, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі.
-
Спампаваць 95uk.pdf155 Кб