Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 442 ад 25 лістапада 2020 г. "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў"
Для прыняцця дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 чарговы раз прадаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных грамадзянам і юрыдычным асобам пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Адпаведны Указ № 454 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада.
Дакументам уносяцца змяненні ва Указ ад 25 лістапада 2020 года № 442 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў". Так, дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2021 года па 26 сакавіка 2022 года, будуць сапраўдныя яшчэ 6 месяцаў. Пералік такіх дакументаў устаноўлены Урадам.
На працягу адзначаных 6 месяцаў грамадзяне з улікам існуючых жыццёвых абставін і эпідэміялагічнай абстаноўкі ў зручны для іх час могуць звярнуцца па новы дакумент. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца 1 снежня і не прадаўжаўся раней, то ён будзе прадоўжаны аўтаматычна да 1 чэрвеня 2022 года.
-
Спампаваць 454uk.pdf48 Кб